haradok.info

Информационный портал

Социальные сети:

Новости Городка Происшествия

13.01.2017 14:32

1025 просмотров

1 комментарий

У працоўнага ў Гарадку з рабочага месца скралі зварачны апарат, а ў райпо мыйку

Паводле інфармацыі прэс-службы Віцебскага абласнога ўпраўлення МУС у Гарадоцкі РАУС паведамілі аб крадзяжы амаль на тысячу рублёў

12 студзеня ў 11 гадзін 55 хвілін у Гарадоцкі РАУС звярнуўся працоўны 1972 года нараджэння. Грамадзянін паведаміў, што ў перыяд з 6 па 12 студзеня неўсталяваны злачынца трапіў у цэх, які знаходзіцца на рэканструкцыі, і здзейсніў крадзеж яго зварачнага апарата і мыйкі высокага ціску, якая належыць Гарадоцкаму райпо.

Агульная шкода ацэнена ў 947 рублёў. Гарадоцкім аддзелам Следчага камітэту ўзбуджана крымінальная справа па ч. 1 арт. 205 КК.

Т. Гаражанка

Паводле: http://www.uvd.vitebsk.gov.by

Последние новости