haradok.info

Информационный портал

Социальные сети:

Новости Городка Происшествия

23.01.2017 18:15

730 просмотров

0 комментариев

У Гарадку мужчына шукаў сужыцэльку і пры гэтым зрабіў крадзёж з суседскай хаты.

Адным восеньскім надвячоркам гарадоцкаму пенсіянеру захацелася выпіць і ён падаўся да суседзяў — аматараў Бахуса. Толькі свой дом не палічыў патрэбным зачыніць на замок.

«Гарадоцкі веснік» распавёў пра адзін з крадзяжоў, які адбыўся мінулай восенню з-за нядбайнасці гаспадара пенсійнага ўзросту. Пенсіянер трапіў у кампанію аматараў Бахуса, куды завітала яшчэ адна жанчына з жаданнем выпіць. Выпіў і закусіў жанчына сышла, а праз некаторы час у кампанію завітаў яе сужыцель, які ўжо шукаў жанчыну, бо да хаты яна не дайшла.

Сваю сужыцельку мужчына не знайшоў і пакінуў кампанію, але да сваёй хаты не пайшоў, накіраваўся ў дом пенсіянера. У незакрыты дом сужыцель зайшоў без праблемаў і вырашыў скрасці грошы і прадукты. Але яго візіт ў незакрытую хату заўважыла суседка пацярпелага, якая, як кажуць, схапіла злодзея па гарачых слядах. Злодзей вярнуў на месца толькі бутэльку алею, а з грашыма і іншымі прадуктамі накіраваўся ў дом сужыцелькі. У гэтымі доме і знайшоў гэтыя прадукты пацярпелы пенсіянер.

Гарадоцкім следчым камітэтам узбуджана крымінальная справа супраць 44-гадовага жыхара Гарадка па ч. 2 артыкула 205 КК РБ.

Т. Гаражанка

Последние новости