haradok.info

Информационный портал

Социальные сети:

Новости Городка Происшествия

30.01.2017 09:08

1149 просмотров

0 комментариев

Хуліганы знішчылі ліхтары на вул. Гагарына. Фотафакты.

І двух гадоў не адслужылі ліхтары на вул. Гагарына, як былі знішчаны невядомымі вандаламі ў непасрэднай блізкасці ад Гарадоцкага аддзелу Следчага камітэта.

Ужо больш месяца, як знікла асвятленне часткі вуліцы Гагарына каля плота Гарадоцкага прадпрыемства кацельняў і цеплавых сетак. Гэты участак вуліцы Гагарына не паспелі асвятліць да «Дажынак» 2014 года і зрабілі толькі ў 2015 годзе.

Але напрыканцы 2016 года невядомыя хуліганы знішчылі 5 ліхтароў з 6, якія асвятлялі гэту частку вуліцы.


Застаўся толькі адзін ліхтар каля ўезду на тэрыторыю прадпрыемства і ў непасрэднай блізкасці, каля Гарадоцкага аддзела Следчага камітэта. Відавочна, што гонарам для супрацоўнікаў Следчага камітэта было б знайсці вандалаў, якія знішчылі ліхтары непасрэдня ля будынка іх арганізацыі.

Падобны вандалізм раней назіраўся і на вуліцы Савецкай. Тады гарадоцкія камунальнікі самі ўстанавілі новыя ліхтары на месцы знішчаных. А пасля ўсталявання камераў назірання на вул. Савецкай вандалізм з ліхтарамі амаль знік.

Зараз жыхары мікрараёна Гагарына задаюць пытанні: «Калі будуць адноўлены ліхтары? Ці знойдуць следчыя вандалаў? Ці будзе усталявана камера назірання на гэтым участку вуліцы Гагарына для абароны ліхтароў?»

Леанід Гаравы, фота аўтара

Последние новости