haradok.info

Информационный портал

Социальные сети:

Новости Городка Происшествия

14.02.2017 18:57

1656 просмотров

0 комментариев

Ноччу ў Дзень сустрэчы выпускнікоў па Гарадку міліцыянты даганялі аўтамашыну, якая ўрэшце пратараніла «Хуткую дапамогу»

4 лютага пасля 21 гадзіны супрацоўнікі Гарадоцкага РАУС учынілі пагоню за маладым чалавекам, які не падпарадкаваўся патрабаванням ДАІ спыніцца і спрабаваў уцекчы па вуліцах Гарадка.

Па нашай інфармацыі 4 лютага каля 21 гадзіны супрацоўнікі ДАІ ў цэнтры Гарадка запатрабавалі ад кіроўца аўтамашыны «Фіят » спыніцца. Але кіроўца непадпарадкаваўся законнаму патрабаванню міліцыі, а толькі дадаў хуткасці руху аўтамашыны і з цэнтра Гарадка праз Невельскую шашу і вуліцу Галіцкага па каменцы зноў вярнуўся ў цэнтральную частку горада, збягаючы ад машыны ДАІ.

Да пагоні за парушальнікам правілаў дарожнага руху далучылася і другая аўтамашына міліцыі. Кіроўца-парушальнік, не звяртаючы ўвагі на гукавыя і светлавыя сігналы спыніцца, накіраваў аўто па вуліцы Камсамольскай ў бок райбальніцы. Але на павароце перад разліковым цэтрам за электраэнергію аўтамашына парушальнікаў, значна перавышаючы дазволеныя 40 км/г, выскачыла на сустрэчную паласу і сутыкнулася з машынай «Хуткай дапамогі».

Але і пасля дарожна-транспартнага здарэння кіроўца спрабаваў збегчы з месца аварыі, непадпарадкоўваючыся патрабаванням супрацоўнікаў міліцыі. У аўтамашыне знаходзіўся і пасажыр, якога з вялікай цяжкасцю вызвалілі з аўтамашыны. Па нашых звестках малады кіроўца ва ўзросце да 30 гадоў знаходзіўся ў нецвярозым стане, як і яго сябар. Мусіць не слаба адзначылі Дзень сустрэчы выпускнікоў праз ужывання алкаголю..

Зараз вядзецца раследаванне абставін гэтага надзвычайнага здарэння. Маладога чалавека чакае суд за шматлікія парушэнні Правілаў дарожнага руху і шматмільённыя штрафы, калі казаць пра грошы ў старой намінацыі, як і кампенсацыя пашкоджанняў машыны «Хуткай дапамогі».

Л. Антонаў

Фота ілюстратыўнае.

Последние новости

Комментарии посетителей

Имя: не обязательно
E-mail: не обязательно
Комментарий:
  • список комментариев пуст