haradok.info

Информационный портал

Социальные сети:

Новости Городка Происшествия

10.04.2017 13:30

1551 просмотр

0 комментариев

Самасуд у Гарадку: жыхар Гарадоцкага раёна расстраляў з пнеўматыкі хлопца

Жыхар Гарадоцкага раёна чатыры разы стрэліў з пнеўматычнага пісталета ў хлопца, перадае БЕЛТА. Здарэнне адбылося ў Гарадку куды наведаўся жыхар гарадскога пасёлку Езярышча.

24-гадовы жыхар пасёлка Езярышча (Гарадоцкі раён), які нядаўна вярнуўся з войска, праходзячы міма кампаніі, якая распівала піва, запатрабаваў, каб маладыя людзі вылілі спіртное.

Калі на яго заклік ніхто не адрэагаваў, ён дастаў пнеўматычны пісталет і чатыры разы стрэліў у аднаго з хлопцаў. У выніку траўмы атрымаў 21-гадовы жыхар Гарадка, пацярпеламу спатрэбілася медыцынская дапамога

Раённы аддзел Следчага камітэта 7 красавіка пачаў крымінальную справу па ч. 3 арт. 339 (хуліганства) КК. Санкцыя артыкула прадугледжвае абмежаванне волі на тэрмін ад трох да пяці гадоў або пазбаўленне волі на тэрмін ад трох да дзесяці гадоў.

Паводле інфо: http://naviny.by

Последние новости