haradok.info

Информационный портал

Социальные сети:

Новости Городка Происшествия

15.04.2017 14:05

663 просмотра

0 комментариев

Арыштаваны жыхар Віцебскага раёна, які рабаваў дачы ў Гарадоцкім раёне

Гарадоцкім раённым аддзелам Следчага камітэта расследуецца крымінальная справа ў дачыненні да 51-гадовага жыхара Віцебскага раёна, які здзейсніў некалькі карыслівых злачынстваў, у тым ліку — рабаванне пенсіянеркі.

У адзін з лютаўскіх вечароў мужчына зайшоў у дом 66-гадовай жыхаркі Гарадоцкага раёна і запатрабаваў грошы. Ён схапіў пенсіянерку за валасы і некалькі разоў яе ўдарыў. Пасля гэтага рабаўнік забраў з гаманца, які ляжаў на крэсле, грошы.

За гэта злачынства нападніку было прад’яўленае абвінавачванне па частцы 2 артыкула 206 КК (рабаванне, злучаны з гвалтам, небяспечным для жыцця або здароўя пацярпелага, зробленае паўторна) — раней ён ужо быў судзімы за падобныя дзеянні.

Акрамя таго яго падазраюць у здзяйсненні крадзяжоў з дачных дамоў у Гарадоцкім раёне. Таму яшчэ дзве крымінальныя справы былі злучаныя ў адну вытворчасць з вышэйзгаданым.

Следчыя маюць даныя, што ў гэтым годзе зімой абвінавачаны здзейсніў крадзяжы прадуктаў, адзення, электрапомпы, матэрыялаў, якія змяшчаюць медзь і іншага з дачных дамоў у вёсках Клюшава і Раслякі Гарадоцкага раёна. У дамы ён пранікаў праз вокны, у якіх разбіваў шкло. Частка скрадзенага ён вярнуў пры правядзенні праверкі паказанняў на месцы, іншым распарадзіўся па сваім меркаванні, а прадукты зьеў.

Міліцыя завяршыла праверку датычнасьці абвінавачанага да здзяйснення такіх жа крадзяжоў з дачных дамоў у вёсках Віцебскага раёна. Сьледчыя правялі агляды месцаў здарэнняў і ператрус па месцы жыхарства абвінавачанага, дапыталі пацярпелых па пераліку выкрадзенай маёмасці, прызначылі крыміналістычныя экспертызы. Расследаванне крымінальнай справы працягваецца, паведамляе афіцыйны прадстаўнік УСК па Віцебскай вобласці Святлана Сахарава.

Л. Антонаў

Паводле: http://news.vitebsk.cc

Последние новости