haradok.info

Информационный портал

Социальные сети:

Новости Городка Происшествия

17.04.2017 14:57

363 просмотра

0 комментариев

Супрацоўнікі Гарадоцкага РАУС адразу знайшлі грамадзянку, што учыніла падпал у в. Вярэчча на пачатку красавіка

1 красавіка ў вёсцы Вярэчча адбыўся пажар хлява, уладальнік якога як раз прыехаў з Віцебску. Гэта быў мусіць шосты пажар недаглядаемых пабудоў у Вярэччы за апошнія тры гады.

Гаспадар з Віцебску сам пачаў тушыць полымя, а потым яму ў гэтым дапамаглі пажарныя, якія падаспелі з Гарадка.

Раптоўнае гарэнне хлява, як і іншых пабудоў ў вёсцы, падштурнулі супрацоўнікаў гарадоцкай міліцыі да актыўных пошукаў падпальшчыкаў чужой маёмасці ў Вярэччы. «Гарадоцкі веснік» паведаляе, што паводле слоў старшага следчага Гарадоцкага РАСК Яўгена Судніка, шкодніка ўстанавіла адразу, як кажуць па гарачых слядах.

Па версіі следчых ім аказалася мясцовая жыхарка 1988 года нараджэння, якая не здолела патлумачыць свае матывы дзеля здзяйснення падпалаў маёмасці аднавяскоўцаў. Зараз супраць падпальшчыцы ўзбуджана крымінальная справа па ч.2 арт. 218 Крымінальнага кодэксу Рэспублікі Беларусь. Маладой жанчыне пагражае крымінальная адказнасць у выглядзе абмежаванні волі да 5 гадоў або яе пазбаўленне на тэрмін ад трох да дзесяці гадоў.

Варта таксама нагадаць, што 10 красавіка ў в. Мяжа по вул. Наберажная 15 полымем была знішчана адрына, а таксама пашкоджана лазня з гаспадарчай пабудовай.

Т. Гаражанка

Последние новости

Комментарии посетителей

Имя: не обязательно
E-mail: не обязательно
Комментарий:
  • список комментариев пуст