haradok.info

Информационный портал

Социальные сети:

Новости Городка Происшествия

20.04.2017 13:36

419 просмотров

0 комментариев

У цэнтры Віцебска сёння гуляў лось (фота)

У Віцебску з Заходняй Дзвіны вылез лось і пайшоў гуляць па галоўнай плошчы. Раніцай 20 красавіка, як інфармуе прэс-служба МНС, каля 7.30 ратавальнікам, міліцыянерам пачалі тэлефанаваць грамадзяне, якія бачылі жывёлу ў горадзе.

Мяркуецца, што лось прыплыў па Заходняй Дзвіне, выйшаў з вады, прайшоў праз плошчу Перамогі, вуліцу Хмяльніцкага, мінаваў будынак аблвыканкама. Адпаведныя службы адсочвалі яго рух, але вырашылі ніякіх мераў рэагавання да жывёлы не ўжываць. Лось не падыходзіў блізка да людзей, намагаўся выйсці з горада і патрапіць у лес. Здымкі з’явіліся ў сацсетках.

https://vk.com/v_vitebske

http://euroradio.by

Последние новости

Комментарии посетителей

Имя: не обязательно
E-mail: не обязательно
Комментарий:
  • список комментариев пуст