haradok.info

Информационный портал

Социальные сети:

Новости Городка Происшествия

02.05.2017 13:49

256 просмотров

0 комментариев

На пажары ў Шуміліне з інтэрната выратавалі трох чалавек, у тым ліку 6-гадовае дзіця і эвакуявалі 35 чалавек

Трох чалавек выратавалі супрацоўнікі МНС на пажары, які адбыўся 1 траўня ў пяціпавярховым інтэрнаце ў гарадскім пасёлку Шуміліна Віцебскай вобласці.

Паведамленне пра надзвычайную сітуацыю ратавальнікі атрымалі каля 12-й гадзіны дня. На месцы здарэння супрацоўнікі МНС пабачылі, што гарыць калідор пакоя, а першы паверх задымлены.

З інтэрната работнікі МНС выратавалі пенсіянерку і 6-гадовае дзіця з маці. Лекары "хуткай" агледзелі іх і вырашылі, што шпіталізацыя ім не патрэбная.

60-гадовая гаспадыня пакоя, дзе адбыўся пажар, на момант яго ўзнікнення была ў ванным пакоі. Яна пакінула месца пажару самастойна, пры здарэнні не пацярпела.

З інтэрната эвакуявалі 35 чалавек, у іх ліку — 13 дзяцей.

Пажар быў лакалізаваны і ліквідаваны. Агонь знішчыў маёмасць у калідоры, пашкодзіў уваходныя дзверы.

Мяркуецца, што прычынай здарэння стала кароткае замыканне электраправодкі.



Глядзець іншыя фотаздымкі

Фота: МНС

http://euroradio.by

Последние новости

Комментарии посетителей

Имя: не обязательно
E-mail: не обязательно
Комментарий:
  • список комментариев пуст