haradok.info

Информационный портал

Социальные сети:

Новости Городка Происшествия

08.05.2017 09:40

671 просмотр

3 комментария

Першая крымінальная справа пад час нерасту распачата ў Гарадоцкім раёне супраць двух браканьераў. Відэа

Паводле інфармацыі прэс-службы Дзяржаўнай інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету ў Гарадоцкім раёне дзяржінспектары злавілі двух мясцовых рыбакоў, якія пад час нераставання рыбы, карысталіся стаўнымі сеткамі.

Паводле інфармацыі прэс-службы Дзяржінспекцыі 2 мая на возеры Доўгім каля в. Халамерье супрацоўнікі Гарадоцкай міжраённай інспекцыі затрымалі двух жыхароў Гарадоцкага раёна. Браканьераў заспелі, калі яны выбіралі лескавыя сеткі. Пераклаўшы здабычу і снасці ў заплечнік, парушальнікі збіраліся адправіцца па хатах, але былі затрыманыя.

Мясцовыя жыхары незаконна вылавілі 20 асобін карася срэбнага і 13 больш рэдкага залатога, ўрон прыродзе пад час нерасту ацэнены ў 6700 рублёў. Кожны карась у сярэднім ацэнены ў 203 рубля.

Гарадоцкім аддзелам Следчага камітэта ўзбуджана крымінальная справа па ч.4 арт. 281 КК Беларусі, па якой прыдугледжваецца пазбаўленне волі на тэрмін да шасці гадоў.

Фота ілюстратыўнае.

Л. Антонаў

Последние новости

Комментарии посетителей

Имя: не обязательно
E-mail: не обязательно
Комментарий: