haradok.info

Информационный портал

Социальные сети:

Новости Городка Происшествия

12.05.2017 08:24

470 просмотров

0 комментариев

У Віцебску мужчына-інвалід трапіў пад цягнік, які рухаўся з Гарадоцкага раёна ў Віцебск

Паводле інфармацыі прэс-службы Віцебскага абласнога ўпраўлення МУС трагедыя адбылася 10 мая ў 13.20 на 561-м км пікету № 2 перагона Лужасна-Чэпіна.

Невялікі аўтаномны лакаматыў (матавоз), які рухаўся па маршруце Прудок-Віцебск, смяротна траўмаваў жыхара Віцебска — 32-гадовага інваліда 3-ці групы па слыху.

У гэтай сувязі, УУС Віцебскага аблвыканкама яшчэ раз нагадвае ўсім пра элементарныя мерах асабістай бяспекі пры знаходжанні на аб’ектах чыгуначнага транспарту.

• Пешаходы павінны пераходзіць чыгуначныя шляхі толькі ў устаноўленых месцах, карыстаючыся пры гэтым пешаходнымі мастамі, тунэлямі, пераездамі.

• Перад пераходам шляху па пешаходным насціле неабходна пераканацца ў адсутнасці цягніка, лакаматыва ці вагонаў, якія рухаюцца. Пры набліжэнні цягніка, лакаматыва ці вагонаў варта спыніцца, прапусціць іх і, пераканаўшыся ў адсутнасці рухомага рухомага складу па суседніх шляхах, працягнуць пераход.

Катэгарычна забараняецца:

• Хадзіць па чыгуначных шляхах.

• Пераходзіць і перабягаць праз чыгуначныя шляхі перад блізка ідучым цягніком, калі адлегласць да яго менш за 400 метраў.

• Пераходзіць праз шлях адразу ж пасля праходу цягніка аднаго кірунку, не пераканаўшыся ў адсутнасці руху цягніка сустрэчнага кірунку.

• Пераходзіць чыгуначныя пераезды пры закрытым шлагбаўмам або паказанні чырвонага сігналу святлафора пераезнай сігналізацыі.

• На станцыях і перагонах падлазіць пад вагоны і пералазіць праз аўтасчэпкі для праходу праз шлях.

• Праходзіць ўздоўж чыгуначнага шляху бліжэй 5-ці метраў ад крайняй рэйкі.

За парушэнне гэтых правілаў прадугледжаная адміністрацыйная адказнасць па ч.5 ст.18.3 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных правапарушэннях (праход па чыгуначных шляхах або знаходжанне на чыгуначных шляхах ў неўстаноўленым месцы) у выглядзе накладання штрафу ў памеры ад двух дзесятых да дзвюх базавых велічынь.

Парушэнне правілаў праезду чыгуначнага пераезду згодна ст.18.15 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных правапарушэннях цягне накладанне штрафу ў памеры ад двух да чатырох базавых велічынь.

Паводле: http://uvd.vitebsk.gov.by
Фота ілюстратыўнае

Чытайце таксама:

Атрымаў пенсію, выпіў — увечары цягніком адрэзала галаву. За апошнія некалькі дзён у краіне здарылася адразу некалькі смерцяў на чыгунцы.

http://nn.by

Последние новости

Комментарии посетителей

Имя: не обязательно
E-mail: не обязательно
Комментарий:
  • список комментариев пуст