haradok.info

Информационный портал

Социальные сети:

Новости Городка Происшествия

05.06.2017 14:54

936 просмотров

0 комментариев

У Віцебскай вобласці мама адлучылася ў хату па сок: за 10 хвілін двухгадовы хлопчык патануў у штучным вадаёме каля дома

У Бешанковіцкім раёне загінуў двухгадовы хлопчык, следчыя праводзяць праверку. Трагедыя здарылася 4 чэрвеня ў вёсцы Рубеж каля 17.30.

Падчас прагулкі з двухгадовым сынам мама адлучылася ў дом па сок для дзіцяці, пакінуўшы таго аднаго. Іншых дарослых у гэты час дома не было. Праз 10 хвілін мама вярнулася, але хлопчыка ў двары не знайшла. Да пошукаў падключылася бабуля, якая ў той час прыйшла ад суседкі. Дарослыя высветлілі, што хлопчык выйшаў праз веснічкі за тэрыторыю двара. Праз некаторы час бабуля выявіла маленькага ўнука ў штучным вадаёме каля дома. Дактары, што прыбылі на месца здарэння, канстатавалі смерць хлопчыка.

Бешанковіцкі раённы аддзел Следчага камітэта па гэтым факце праводзіць праверку.

Сям’я характарызуецца станоўча, у сацыяльна небяспечным становішчы не знаходзіцца. Падчас агляду следчыя зафіксавалі, што прыдамавая тэрыторыя абгароджана плотам, веснічкі зачыняюцца на запорную прыладу, але штучны вадаём, размешчаны побач з участкам, мае свабодны доступ.

Следчыя заклікаюць бацькоў пастаянна сачыць за дзецьмі, асабліва паблізу вадаёмаў. Малалетнія заўсёды павінны быць пад кантролем дарослых, пастаянна знаходзіцца ў іх полі зроку.

sk.gov.by
http://nn.by

Последние новости