haradok.info

Информационный портал

Социальные сети:

Новости Городка Происшествия

16.06.2017 12:36

400 просмотров

0 комментариев

У беспрацоўнага жыхара Віцебска знайшлі «закаткі» з марыхуанай

У Віцебску затрымалі 45-гадовага беспрацоўнага, у якога ў тайніку выявілі 323,83 г марыхуаны, паведамляюць «Народныя навіны Віцебска» са спасылкай на прэс-службу УУС Віцебскага аблвыканкама.

Наркотыкі захоўваліся ў чатырох шкляных банках, якія былі схаваныя ў тайніку, абсталяваным ля аднаго з дамоў у абласным цэнтры. Віцебскі гарадскі аддзел Следчага камітэта распачаў у дачыненні да жыхара Віцебска крымінальную справу па частцы 3 артыкула 328 КК (захоўванне з мэтай збыту наркатычных рэчываў асобай, якая раней учыніла падобнае злачынства).

Фота: uvd.vitebsk.gov.by
http://nn.by

Последние новости