«Некалькі сотняў метраў машына кацілася без кіроўцы. Па ходзе свайго руху яна сутыкнулася з аўтобусам „МАЗ“, кіроўца якога збіраўся здзейсніць левы паварот. Спыніўся аўтамабіль толькі пасля наезду на металічную агароджу на падзяляльнай паласе», — распавялі ў ДАІ.
Як паведамілі «АвтоГродно» відавочцы, увесь гэты час за аўтамабілем бег ўладальнік. Ён увесь час спрабаваў адкрыць дзверы легкавіка і заскочыць у яго, але хуткасць VW была занадта высокая. У адзін момант мужчына паспеў адкрыць дзверы аўтамабіля, але заскочыць не змог.
Пасля таго, як аўтамабіль урэзаўся ў раздзяляльную агароджу, да яго якраз падаспеў кіроўца, але раптам адчуў сябе дрэнна. Відавочцы спрабавалі яму дапамагчы, аднак праз 20 хвілін ён памёр.
Па факце здарэння праводзіцца праверка. Прычыну смерці высветліць судова-медыцынская экспертыза.