haradok.info

Информационный портал

Социальные сети:

Новости Городка Происшествия

09.08.2017 16:56

249 просмотров

0 комментариев

Жыццю школьніцы, якая выпала з 11-га паверха ў Оршы, нічога не пагражае

Як паведаміла Еўрарадыё афіцыйны прадстаўнік УСК па Віцебскай вобласці Святлана Сахарава, цяпер жыццю дзяўчыны нічога не пагражае.

Медыкі аказалі ўсю неабходную медыцынскую дапамогу 15-гадовай дзяўчыне, якая 6 жніўня выпала з акна 11-га паверха жылога дома ў Оршы. Як паведаміла Еўрарадыё афіцыйны прадстаўнік УСК па Віцебскай вобласці Святлана Сахарава, цяпер жыццю дзяўчыны нічога не пагражае.

Сахарава: «Дзяўчына па-ранейшаму знаходзіцца ў рэанімацыі. Яна ў прытомнасці, лекары працягваюць аказваць ёй медыцынскую дапамогу. Сказалі, што жыццю яе нічога не пагражае. Такім чынам, як толькі будзе магчымасць, следчыя будуць з ёй працаваць. Пакуль яны не змаглі з ёй паразмаўляць, бо медыкі аказваюць дзяўчыне дапамогу і не дазваляюць з ёй камунікаваць».

Нагадаем, здарэнне адбылося ўвечары 6 жніўня ў Оршы. Следчыя выявілі, што дзевяцікласніца выпала з лоджыі кватэры, размешчанай на 11-м паверсе.

Следчы камітэт пачаў крымінальную справу за давядзенне да самагубства заведама непаўналетняга.

http://euroradio.by

Последние новости

Комментарии посетителей

Имя: не обязательно
E-mail: не обязательно
Комментарий:
  • список комментариев пуст