haradok.info

Информационный портал

Социальные сети:

Новости Городка Происшествия

11.08.2017 16:51

333 просмотра

1 комментарий

Экс-першую ракетку свету Вікторыю Азаранка абвінавацілі ў «выкраданні» ўласнага сына, яе чакае суд

У непрыемную гісторыю трапіла самая вядомая ў гісторыі беларуская тэнісістка Вікторыя Азаранка. Знянацку стала вядома, што ў ліпені яна разышлася са сваім бойфрэндам і бацькам яе сына Білі Маккінгам.

У адносінах пара была ад мінулага года. Да гэтага беларуска доўгі час сустракалася з рэперам Рэдфу і ўкраінскім тэнісістам Сяргеем Бубкам-малодшым.

У снежні ў Вікторыі і Білі нарадзіўся сын, якога назвалі Леа Аляксандр. Доўгі час маладыя пражылі ў Беларусі. «Яму вельмі падабаецца, хаця спачатку быў культурны шок. Цяпер ён гуляе ў хакей у Беларусі, яму вельмі падабаецца Беларусь. У Амерыцы часта думаюць, што іх краіна адзіная, і нічога больш не існуе. Гэта дапамагло яму вырасці. Да Беларусі ён ніколі ў жыцці не еў суп, цяпер ён просіць маю маму прыгатаваць на абед суп», — расказвала Вікторыя ў маі сёлета.

Цяпер пара распалася і Білі звярнуўся ў суд Беверлі-Хілс з пазовам аб «скраданні» сына. Суд вырашыў, што Леа Аляксандр бліжэйшым часам мусіць быць вернуты ў ЗША.

Цяпер малы знаходзіцца з бацькам, Вікторыя была абмежаваная ў праве спаць са сваім сынам. Але па выніках суда, які адбыўся ў сераду, яна гэтае права сабе вярнула.

Ізраільскія СМІ паведамляюць, што Вікторыя Азаранка наняла мясцовага адваката Зіва Вальнера, каб той абараняў інтарэсы тэнісісткі ў судзе.

Слуханні па пытанні бацькоўскіх правоў пройдуць у верасні.

Паведамляецца таксама, што Вальнер рыхтуе пазоў аб нанясенні Азаранка маральнага ўрона. Спартсменка ў сувязі з гэтымі падзеямі можа прапусціць турнір у амерыканскім Цынцынаці. Сума кампенсацыі можа скласці 10 мільёнаў даляраў.

Вікторыі Азаранка 28 гадоў, яна была першай ракеткай свету, а таксама выйгравала Алімпіяду ў пары з Максімам Мірным.

ЗП
http://nn.by

Последние новости

Комментарии посетителей

Имя: не обязательно
E-mail: не обязательно
Комментарий: