haradok.info

Информационный портал

Социальные сети:

Новости Городка Происшествия

12.08.2017 17:20

182 просмотра

2 комментария

Затрыманаму ў Віцебску святару з Расіі пагражае да 10 гадоў пазбаўлення волі

Затрыманаму ў Віцебску святару з Расіі пагражае ад 5 да 10 гадоў пазбаўлення волі з канфіскацыяй маёмасці. 39-гадоваму Мікалаю Кірэеву выстаўленае абвінавачванне, артыкул — “замах на арганізацыю і выкарыстанне занятку прастытуцыяй іншай асобай, спалучаныя з вывазам за межы дзяржавы асобы для заняцця прастытуцыяй” (ч. 1 арт. 14, ч. 2 арт. 171 КК).

Ён застаецца пад вартай, паведаміла БЕЛТА афіцыйная прадстаўніца УСК па Віцебскай вобласці Святлана Сахарава.

Расіяніна, жыхара Ленінградскай вобласці затрымалі ў Віцебску 3 жніўня ў момант, калі ён і дзве жанчыны (ва ўзросце 20 і 30 гадоў) ішлі на пасадку ў аўтобус да Санкт-Пецярбурга (спачатку паведамлялася, што яго схапілі ў прытоне з прастытуткамі). Пра яго затрыманне выказалася РПЦ: Масква будзе прасіць, каб святара выдалі ў Расію і яго крымінальны пераслед адбываўся на радзіме.

На здымку падазраваны ў цэнтры. Фота з сацсетак.

http://euroradio.by

Последние новости

Комментарии посетителей

Имя: не обязательно
E-mail: не обязательно
Комментарий:
  • #1073 12.08.2017 22:55 @ [ нет имени ]

    А разве наш суд может конфисковать имущество иностранного гражданина? Наймут фуру,грузчиков и в конфискат?

  • #1085 20.08.2017 02:07 @ [ нет имени ]

    ну был в притоне, ну и что может он там моральки читал- миссия такая- что вы понимаете? ну пошел потом в автобус- уезжать то надо домой, а с бабами он там и познакомился, ну они и увязались за дядькой... а он их благословил на поездку, выполнять сее надо, езжайте мол со мной, там вас бомбить не будуть. И как -то странно, пока поп в притоне не появился, так никто его и не бомбил?А?