haradok.info

Информационный портал

Социальные сети:

Новости Городка Происшествия

09.09.2017 15:24

216 просмотров

0 комментариев

Найбольшая колькасць грыбнікоў з пачатку верасня блукала ў лясах Гарадоцкага раёна

З пачатку верасня ў лясах Віцебскай вобласці шукалі дзевяць грыбнікоў, якія заблудзіліся. Пра гэта паведаміла карэспандэнту БЕЛТА афіцыйны прадстаўнік Віцебскага абласнога ўпраўлення МНС Марына Фандо, удакладніўшы, што гаворка ідзе пра выпадкі, у якіх прыцягвалася дапамога МНС.

Найбольшая колькасць згубіліўшыхся — пяць чалавек — зарэгістравана ў Гарадоцкім раёне, навакольныя лясы якога карыстаюцца вялікай папулярнасцю ў аматараў ціхага палявання.

Апошні выпадак зарэгістраваны 7 верасня ў Верхнядзвінскім раёне: 55-гадовая жанчына і 65-гадовы мужчына заблукалі ў лесе каля вёска Сар’я. Іх шукалі работнікі РАУС, РАНС. Знайсці грыбнікоў атрымалася мясцоваму жыхару, работніку службы МНС. Мужчына ўдзельнічаў у пошуку зніклых у вольны ад нясення службы час.

Па лініі УУС толькі за апошнія тры дні (5-7 верасня) у Віцебскай вобласці зарэгістравана 12 зваротаў. «Найбольшая колькасць згубіліўшыхся грыбнікоў таксама блудзілі ў Гарадоцкім раёне. Другое месца ў гэтым рэйтынгу займае Віцебскі», — распавёў афіцыйны прадстаўнік УУС Віцебскага аблвыканкама Віталь Сапраненка.

Усім, хто плануе адправіцца ў лес, у МНС нагадалі пра неабходнасць мець з сабой зараджаны мабільны тэлефон, запас вады і лекаў. Калі ж у планах грыбнікоў значацца малавядомыя месцы, то загадзя варта ўдакладніць маршрут і наяўныя на ім арыенціры (лініі электраперадачы, чыгунка, прасекі).

Чытаць цалкам: http://www.belta.by

Последние новости

Комментарии посетителей

Имя: не обязательно
E-mail: не обязательно
Комментарий:
  • список комментариев пуст