haradok.info

Информационный портал

Социальные сети:

Новости Городка Происшествия

12.09.2017 17:21

665 просмотров

0 комментариев

Беларускі гастарбайтэр памёр у машыне ў Расіі, сваякі не спыняліся, а паехалі з трупам у Пінск

У Маскоўскай вобласці ў аўтамабілі памёр 41-гадовы жыхар Пінска, які вяртаўся з заробкаў у Расіі. Яго сваякі, якія ехалі ў той жа машыне, вырашылі не паведамляць пра смерць расійскім праваахоўнікам і з трупам у салоне паехалі ў Беларусь.

Афіцыйны прадстаўнік УУС Брэсцкага аблвыканкама Сяргей Дучэнка пракаментаваў для sb.by:

— Вызначана, што 41-гадовы пінчук разам са сваякамі знаходзіўся на заробках у Маскоўскай вобласці. Па дарозе дадому, на 41-м кіламетры Маскоўскай кальцавой дарогі, ён памёр. У сваю чаргу сваякі вырашылі не ставіць у вядомасць дзяржаўныя органы Расеі пра здарэнне, баючыся, што працадаўца ім не заплаціць. Самастойна яны перавезлі труп у Пінск. Па факце смерці грамадзяніна праводзіцца праверка.


https://nn.by

Последние новости

Комментарии посетителей

Имя: не обязательно
E-mail: не обязательно
Комментарий:
  • список комментариев пуст