haradok.info

Информационный портал

Социальные сети:

Новости Городка Происшествия

27.09.2017 10:34

11858 просмотров

6 комментариев

Няшчасны выпадак са смяротным зыходам адбыўся на Гарадоцкай птушкафабрыцы

Пачатак гэтага тыдня адзначыўся трагічным выпадкам на Гарадоцкай птушкафабрыцы. Тут на зернесушылцы ў начную змену загінуў работнік.

25 верасня раніцай на зернесушылцы прадпрыемства было знойдзена пашкоджанае цела маладога работніка. Па нашай інфармацыі малады чалавек аднаасобна ажыццяўляў начное дзяжурства на зернесушылцы Гарадоцкай птушкафабрыкі, забяспечваючы тэхналагічны працэс. Яшчэ каля пяці гадзін раніцы ён размаўляў з вартаўніком на тэрыторыі прадпрыемства, а каля сямі гадзінаў раніцы яго цела было выяўлена ў трубаправодзе, па якому ідзе зерне.

Зараз праваахоўчыя органы вывучаюць ўсё абставіны трагічнага здарэння на Гарадоцкай птушкафабрыцы. Варта адзначыць, што гэта мусіць першы трагічны выпадак са смяротным зыходам пад час цяперашняй уборачнай кампаніі на Віцебшчыне.

Фота ілюстратыўнае.

Л. Антонаў

Последние новости