haradok.info

Информационный портал

Социальные сети:

Новости Городка Происшествия

29.09.2017 10:55

1899 просмотров

1 комментарий

За згвалтаванне васьмігадовай дзяўчынкі ў Лёзне мужчыну асудзілі на 18 гадоў асобага рэжыму

У Лёзне адбыўся суд па справе аб згвалтаванні васьмігадовай дзяўчынкі. Працэс слухаўся ў закрытым рэжыме, перадае БЕЛТА. Абвінавачаным па справе праходзіў 45-гадовы раней неаднаразова судзімы жыхар Лёзна.

Яму выставілі абвінавачанні ў згвалтаванні і насіллі ў дачыненні да асобы, якая выконвае грамадскі абавязак. Суд прызначыў яму 18 гадоў пазбаўлення волі ў папраўчай калоніі ва ўмовах асобага рэжыму. Прычым першыя пяць гадоў ён будзе адбываць у турме.

Таксама ён павінен заплаціць пацярпелай у якасці матэрыяльнай кампенсацыі маральнай шкоды, нанесенай злачынствам, 13,5 тыс.руб.

Прысуд не набыў законную моц і можа быць абскарджаны і апратэставаны ў вызначаным законам парадку.

Мужчыну затрымалі па падазрэнні ў тым, што 4 чэрвеня каля першай гадзіны ночы ён напаў на васьмігадовую дзяўчынку па месцы яе жыхарства і згвалціў яе.

Асуджаны нідзе не працуе і стаіць на прэвентыўным уліку ў крымінальна-выканаўчай інспекцыі. Раней ён ужо быў неаднаразова судзімы, у тым ліку за згвалтаванне.

http://euroradio.by

Последние новости

Комментарии посетителей

Имя: не обязательно
E-mail: не обязательно
Комментарий: