haradok.info

Информационный портал

Социальные сети:

Новости Городка Происшествия

30.09.2017 15:01

2949 просмотров

4 комментария

Маці і двое дзяцей памерлі ў райцэнтры пасля родаў дома

Следчыя высвятляюць абставіны смерці двух дзяцей і іх маці пасля хатніх родаў у Беразіне, паведамляе прэс-служба СК.

Увечары 28 верасня ў рэанімацыйнае аддзяленне раённай бальніцы з крывацёкам была шпіталізавана 29-гадовая жанчына.

Яе ў цяжкім стане пабачыла сваячка і паведаміла ў хуткую. На месца скіравалася медыцынская брыгада і ў прымусовым парадку даставіла ў шпіталь — жанчына адмаўлялася ад шпіталізацыі. Падчас абследавання пацыенткі ў рэанімацыйным аддзяленні медработнікі выявілі сляды нядаўніх родаў. Праз некалькі гадзін жанчына памерла ў бальніцы.

Дадому да парадзіхі адправілася следча-аператыўная група. Група пабачыла ў ванным пакоі дзвюх нованароджаных дзяўчынак без прыкмет жыцця. Устаноўлена, што жанчына хавала сваё становішча і не была на ўліку па цяжарнасці і родах. Яна і нарадзіла дома дзвюх дзяўчынак.

Следчыя апытваюць сваякоў, суседзяў, збіраюць матэрыял, які характарызуе сям’ю. Жанчына жыла разам з мужам і шасцігадовым сынам.

Муж заявіў следчым, што пра цяжарнасць жонкі не ведаў. Калі яна нараджала, яго і сына ў кватэры не было.


https://nn.by

Последние новости

Комментарии посетителей

Имя: не обязательно
E-mail: не обязательно
Комментарий: