haradok.info

Информационный портал

Социальные сети:

Новости Городка Происшествия

02.10.2017 17:27

2129 просмотров

0 комментариев

Матацыклісты-бяспраўнікі пасля сутыкнення лоб у лоб сем гадзінаў ляжалі без дапамогі

Сем гадзінаў без дапамогі заставаліся ахвяры дарожнай аварыі ў Камянецкім раёне Брэстчыны.

ДТЗ адбылося 1 кастрычніка каля 23.20 на гравійнай дарозе паміж вёскамі Дварэц і Вярховічы, піша gaibrest.by. Па звестках ДАІ, лоб у лоб сутыкнуліся матацыклы «ММВЗ», якім кіраваў 34-гадовы жыхар вёскі Дварэц, і «Іж Планета-2», за рулём якога быў 19-гадовы жыхар Камянецкага раёна.

Пры сутыкненні траўмы ног атрымалі абодва кіроўцы, а таксама 32-гадовая пасажырка матацыкла «ММВЗ». Пацярпелых знайшлі толькі праз сем гадзін, у 6,30, кіроўцы, якія праязджалі міма. Іх шпіталізавалі ў Брэсцкую абласную і Камянецкую раённую лякарні.

Праверка выявіла, што кіроўца «ММВЗ» быў пазбаўлены права кіраваць транспартам. Да таго ж, ён ехаў п’яным — 1,8 праміле. Выявілася таксама, што мужчына неаднаразова прыцягваўся да адказнасці за кіраванне транспартам у стане алкагольнага ап’янення, у тым ліку быў судзімы.

19-гадовы кіроўца «Іж Планета-2» апынуўся бяспраўнікам.

Па словах пацярпелых, вадзіцелі рухаліся без уключанага святла фараў. Таксама вядома, што ўсе ўдзельнікі аварыі былі без шлемаў.

Па факце ДТЗ праводзіцца праверка.



http://euroradio.by

Последние новости

Комментарии посетителей

Имя: не обязательно
E-mail: не обязательно
Комментарий:
  • список комментариев пуст