haradok.info

Информационный портал

Социальные сети:

Новости Городка Происшествия

04.10.2017 08:37

2178 просмотров

0 комментариев

У Гродна памерлы пасля аперацыі 68-гадовы мужчына ўваскрос. Але ненадоўга

25 верасня 68-гадовы гарадзенец Сяргей Дзмітрыевіч знаходзіўся ў рэанімацыі анкалагічнага аддзялення абласной бальніцы. Пасля аперацыі ў яго спынілася сэрца, але дактары змаглі рэанімаваць дзядулю.

Далейшыя падзеі апісвае партал newgrodno.by са словаў сваякоў Сяргея Дзмітрыевіча.

Пазней, а палове на чацвёртую родным патэлефанавалі і паведамілі, што Сяргей Дзмітрыевіч сканаў. Сваякі прыехалі ў бальніцу, забралі рэчы дзядулі, пачалі рыхтавацца да пахавання.

На наступны дзень званок з бальніцы заспеў удаву ў рытуальным бюро. Ёй паведамілі, што Сяргей Дзмітрыевіч... жывы. Усёй сям’ёй сваякі паехалі ў бальніцу.

Дактары паведамілі, што хворы быў у прытомнасці і на пытанні адказваў, матаючы галавой. Аднак да пацыента нікога з блізкіх не пусцілі — ён знаходзіўся ў рэанімацыі, а туды ёсць доступ толькі ў персанала. Унучка разам з жонкай «ўваскрослага» вярнуліся дадому.

Але не паспелі родныя адсвяткаваць ўваскрашэнне іх дзядулі, як раніцай 27 верасня жонцы ізноў паступіў званок бальніцы. Тэлефанавалі з рэанімацыі: «Сяргей Дзмітрыевіч памёр. І ўжо дакладна памёр у 7:00 27 верасня 2017 года».

Фота ілюстратыўнае.

https://nn.by

Последние новости

Комментарии посетителей

Имя: не обязательно
E-mail: не обязательно
Комментарий:
  • список комментариев пуст