haradok.info

Информационный портал

Социальные сети:

Новости Городка Происшествия

05.10.2017 15:03

2123 просмотра

0 комментариев

Непаўнагадовы хлопец паставіў на тэлефон сваёй дзяўчыны з Віцебску праграму-шпіён, а потым яшчэ падпаліў яе кватэру

17-гадовы навучэнец з Чашніцкага раёну абвінавачаны ў перахопе асабістых зьвестак з тэлефона сваёй дзяўчыны і падпальваньні ейнай кватэры ў Віцебску. Справа перададзеная ў суд.

Як высьветлілі сьледчыя, у студзені, калі хлопец быў на вучобе ў Віцебску, ён таемна паставіў на тэлефон сваёй сяброўкі праграму для доступу да асабістых зьвестак, пасьля пяць месяцаў «зь цікаўнасьці і рэўнасьці» глядзеў, дзе яна знаходзіцца, што каму піша і кажа, якія файлы захоўвае і якія паролі ставіць на акаўнты ў сацсетках, захоўваў ейныя канфідэнцыйныя зьвесткі сабе на тэлефон і ноўтбук, распаўсюджваў іх сярод трэціх асобаў. Таксама ён «пэрыядычна блякаваў кампутарную інфармацыю» на тэлефоне пацярпелай. Праграму якога тыпу выкарыстоўваў хлопец, не ўдакладняецца.

У ноч на 29 сакавіка ў кватэры на віцебскім праспэкце Перамогі, дзе жыла дзяўчына, хлопец, як мяркуюць сьледчыя, учыніў падпал. Відавочца сваечасова выклікаў ратаўнікоў, пажар згасілі і ніхто не пацярпеў, але кватэры ўчыненая шкода на 4500 рублёў.

Хлопца будуць судзіць за несанкцыянаваны доступ да кампутарнай інфармацыі і неправамернае завалоданьне кампутарнай інфармацыяй (ч. 2 арт. 349 і арт. 352 КК РБ), а таксама за наўмысны падпал і пашкоджаньне маёмасьці са шкодай у значным памеры, учыненае грамадзка-небясьпечным спосабам (ч. 2 арт. 218 КК РБ). Яму пагражае да 10 гадоў пазбаўленьня волі.

https://www.svaboda.org

Последние новости

Комментарии посетителей

Имя: не обязательно
E-mail: не обязательно
Комментарий:
  • список комментариев пуст