haradok.info

Информационный портал

Социальные сети:

Новости Городка Происшествия

06.10.2017 13:55

2017 просмотров

1 комментарий

Жанчына паабяцала былому мужу адрэзаць «сёе-тое» — цяпер можа сесці ў турму

Мазыранка не магла знайсці агульную мову з былым мужам з прычыны сумесна нажытай маёмасці.

Жанчына пасля разводу вырашыла перабрацца ў іншы горад, а на сваю частку кватэры засяліць кватарантаў, распавядае мясцовы тэлеканал «Мазыр».

Былому мужу перспектыва жыць з чужымі людзьмі не спадабалася. Таму пры сустрэчах з экс-жонкай перыядычна ўзнікалі сваркі, падчас адной з іх жанчына выбегла з кухні з нажом і стала пагражаць, што зараз яна «сёе-тое сёе-каму» ім адрэжа.

Мужчына спачатку засняў ўсё гэта на мабільны тэлефон, а пасля абясшкодзіў былую каханую. Ён выхапіў нож і напісаў заяву ў праваахоўныя органы. Зараз у дачыненні да жанчыны распачатая крымінальная справа — яна можа сесці на 3 гады.


https://nn.by

Последние новости

Комментарии посетителей

Имя: не обязательно
E-mail: не обязательно
Комментарий: