haradok.info

Информационный портал

Социальные сети:

Новости Городка Происшествия

09.10.2017 16:24

1712 просмотров

2 комментария

За тыдзень на возеры скралі два пластыкавых чоўна

Прэс-служба Віцебскага абласнога ўпраўлення Міністэрства ўнутраных спраў паведаміла аб узбуджэньні крымінальнай справы па факту крадзяжу двух пластыкавых чоўнаў на возеры ў Гарадоцкім раёне.

Прэс-служба паведаміла, што 6 кастрычніка ў 10 гадзін 15 хвілін у Гарадоцкі РАУС звярнуліся рабочая 1968 года нараджэння і пенсіянер 1952 года нараджэння. Пацярпелыя заявілі, што ў перыяд з 30 верасня па 5 кастрычніка неўсталяваны злачынец з берага возера здзейсніў крадзеж двух пластыкавых чоўнаў. Шкода, нанесеная пацярпелым, ацэнена ў 1800 рублёў. Па нашай інфармацыі здарэнне адбылося на возеры Вымна.

Гарадоцкім аддзелам Следчага камітэта ўзбуджаная крымінальная справа па ч. 1 арт. 205 КК “Крадзёж”. Пра выяўленне здачынца, які скраў два пластыкавых чоўна не паведамляецца.

Т. Гаражанка

Фота ілюстрацыйнае

http://uvd.vitebsk.gov.by

Последние новости

Комментарии посетителей

Имя: не обязательно
E-mail: не обязательно
Комментарий:
  • #1252 09.10.2017 21:06 @ [ нет имени ]

    А вообще нужно запрет сделать на так называемые причалы-гаражы. К озеру не подойти,забаррикадировали этими чоунами

  • #1255 10.10.2017 12:51 @ [ нет имени ]

    Пусть не оставляют на улице,а сами стерегут.Это всегда расценивалось как наплевательское отношение к своему имуществу.Как пришло, так и ушло.Значит не жалко было ,если бросал в кустах.