haradok.info

Информационный портал

Социальные сети:

Новости Городка Происшествия

10.10.2017 14:19

1894 просмотра

0 комментариев

Два цягнікі пратаранілі грузавік з буракамі, чыгуначны рух спыніўся на пяць гадзінаў

Каля прыпыначнага пункту Юшковічы пад Баранавічамі здарылася чыгуначная аварыя. Цягнік сутыкнуўся з грузавіком, які вёз цукровыя буракі.

Паводле папярэдняй інфармацыі, у грузавіка на пераездзе адмовіла кіраванне. Яго кіроўца паспеў выскачыць з кабіны і нават адчапіў прычэп.

У грузавік урэзаўся цягнік Менск—Берасце. Ён адкінуў кавалкі машыны, і ў іх урэзаўся іншы састаў, што рухаўся ў адваротным кірунку. У выніку чыгуначны рух спыніўся, паведамляюць чытачы «Нашай Нівы».

Работнікі Беларускай чыгункі расчышчаюць каляю.

* * *

Пасля аднаўлення руху цягнікі маюць спазненне ад 1,5 да 5 гадзін.


https://nn.by

Затрымка 17 цягнікоў з-за аварыі ў Баранавіцкім раёне склала да 5 гадзін


Пра гэта БелТА паведаміў галоўны рэвізор па бяспецы руху Беларускай чыгункі Уладзімір Жураўскі.

«Затрымка ў руху 17 цягнікоў у брэсцкім і мінскім кірунках склала да пяці гадзін. Пашкоджанні атрымалі два электравоза і ўладкаванне на чыгуначным пераездзе. Рух цягнікоў на ўчастку дарогі цалкам адноўлена, — распавёў Уладзімір Жураўскі. — На момант аварыі сігналізацыя працавала спраўна. Кіроўца грузавіка груба парушыў правілы дарожнага руху ».
https://nn.by

Последние новости

Комментарии посетителей

Имя: не обязательно
E-mail: не обязательно
Комментарий:
  • список комментариев пуст