haradok.info

Информационный портал

Социальные сети:

Новости Городка Происшествия

17.10.2017 12:36

1704 просмотра

0 комментариев

17-гадовы хлопец на матацыкле ўрэзаўся ў каня і трапіў у рэанімацыю

Аварыя адбылася 16 кастрычніка, каля 21.00, у вёсцы Хорастава Салігорскага раёна. Пра гэта auto.tut.by паведамілі ў ДАІ Мінскай вобласці.

Паводле папярэдняй інфармацыі, 17-гадовы мясцовы жыхар, не маючы права кіравання транспартным сродкам (не атрымліваў), ехаў на матацыкле «ІЖ Планета-5» і здзейсніў наезд на каня, які знаходзіўся на праезнай частцы.

У выніку ДТЗ матацыкліст атрымаў цяжкія траўмы і ў стане комы быў дастаўлены ў рэанімацыю. Вядома, што ён кіраваў матацыклам без моташлема.

Як высветлілася, матацыкл хлопец сабраў з запасных частак. Транспартны сродак зарэгістраваны не быў. Раней малады чалавек прыцягваўся да адміністрацыйнай адказнасці за язду без правоў.

Ілюстрацыя: 1ul.ru.
https://nn.by

Последние новости

Комментарии посетителей

Имя: не обязательно
E-mail: не обязательно
Комментарий:
  • список комментариев пуст