haradok.info

Информационный портал

Социальные сети:

Новости Городка Происшествия

31.10.2017 15:50

2767 просмотров

6 комментариев

Дзяцюк, сям’і якога надакучылі праверкі, з вінтоўкі абстраляў міліцэйскі пост і кінуў кактэйль Молатава

Інцыдэнт адбыўся 26 кастрычніка ў 23.00. Злачынства здзейсніў 30-гадовы жыхар аграгарадка Столпня. Міліцэйскі пост устаноўлены ў аграгарадку ў сувязі з прафілактычнымі мерапрыемствамі.

Супрацоўнікі РАУС правяралі праязджаючыя аўтамабілі. Бацька гэтага чалавека паскардзіўся сыну на тое, што яму надакучыла праверкамі міліцыя. Малады мужчына выпіў і вырашыў разабрацца з праваахоўнікамі, распавёў «Свабоднаму слову» першы намеснік начальніка Рагачоўскага РАУС Вячаслаў Ліхалат.

Мужчына прыхапіў з сабой пляшку з бензінам і вінтоўку Мосіна. Першым у ход пайшло гаручае: вясковец хацеў падпаліць пост, але пляшка не даляцела да цэлі і загарэлася за 15 метраў ад яе. Міліцыянт убачыў полымя і выйшаў на вуліцу. Раптам пачуўся стрэл: жыхар Столпні страляў з вінтоўкі. Тады супрацоўнік РАУС дастаў пісталет, перадзёрнуў затвор. Пачуўшы характэрны гук, зламыснік яшчэ раз стрэліў і ўцёк.

Праз некаторы час быў затрыманы і ўзяты пад варту. Свае дзеянні ён патлумачыў тым, што проста хацеў напалохаць праваахоўнікаў. Пры вобшуку ў доме мужчыны знайшлі зброю, патроны і іншыя боепрыпасы.

У дачыненні да затрыманага заведзена крымінальная справа па частцы 3 артыкула 339 Крымінальнага кодэкса «Хуліганства», згодна з якой яму пагражае да дзесяці гадоў пазбаўлення волі.

https://nn.by

Последние новости

Комментарии посетителей

Имя: не обязательно
E-mail: не обязательно
Комментарий:
  • #1381 31.10.2017 17:16 @ [ нет имени ]

    Посидит теперь о жизни подумает.Моральный инвалид.

  • #1384 31.10.2017 21:45 @ [ нет имени ]

    Новые партизаны..Вот интересно,в случае военного конфликта,станет ли наш народ защищать действующую власть как во времена ВОВ?

  • #1385 01.11.2017 12:20 @ [ нет имени ]

    Причём тут власть ,есть ещё семьи и Родина.Власть всегда плохая .так как мы хорошие.

    1. #1387 01.11.2017 21:40 @ [ нет имени ]

      А если Родине в лице власти наплевать на народец?

  • #1392 02.11.2017 16:35 @ [ нет имени ]

    Любая власть -насилие и неизвестно что хуже,наше прошлое ничем хорошим не прославилось.Народец всегда народец.Ему при любой власти плохо.А вот кто получил власть сам от неё никогда не отказался,там хорошо.А народец всегда помогает кому-то к власти придти ,своей кровью,ну ,а сам потом всегда в тёмной ж...

    1. #1394 02.11.2017 21:20 @ [ нет имени ]

      Народ народцем сама власть нарекла,не уважает ,значит.