haradok.info

Информационный портал

Социальные сети:

Новости Городка Происшествия

04.11.2017 08:31

2028 просмотров

0 комментариев

Пад Віцебскам знайшлі выбухованебяспечную бульбу

Калгаснае поле каля вёскі Бондары Віцебскага раёна аказалася багатым не толькі бульбай, якую зараз збіраюць пры дапамозе тэхнікі. Разам з клубнямі нацыянальнага караняплоду на сартавальны пункт патрапіла і 250 адзінак выбухованебяспечных прадметаў.

Пра гэта паведамляе прэс-служба сапёрнай вайсковай часткі 5542.


ілюстрацыйнае фота

Цікава, што бульба ўжо прайшла аўтаматычнае сартаванне — і ўсе артылерыйскія снарады, мінамётныя міны і гранаты былі акуратна ссыпаныя ў кантэйнер з адсартаваным смеццем, які нейкім цудам не выбухнуў.

Пасля сапёрны нарад в/ч 5542 адвез небяспечныя прадметы на спецпалігон, дзе яны былі ўзарваныя.
https://nn.by/?c=ar&i=200083

Последние новости

Комментарии посетителей

Имя: не обязательно
E-mail: не обязательно
Комментарий:
  • список комментариев пуст