haradok.info

Информационный портал

Социальные сети:

Новости Городка Происшествия

05.11.2017 12:05

2930 просмотров

0 комментариев

Камеры відэаназірання не спынілі злодзея на аўтастанцыі ў Гарадку

Прэс-служба Віцебскага абласнога ўпраўлення МУС паведаміла, аб затрыманні злачынца, які здзейсніў крадзёж на аўтастанцыі Гарадка 1 лістапада.

Паводле інфармацыі прэс-службы 1 лістапада ў 16 гадзін у Гарадоцкі РАУС звярнулася непрацуючая 1986 года нараджэння. Маладая жанчына паведаміла, што каля 16 гадзін на пероне аўтастанцыі неўсталяваны злачынец здзейсніў крадзеж пакінутай без нагляду сумкі. У гэтай сумцы знаходзіўся гаманец з грашыма ў суме 130 рублёў і прадукты харчавання. Шкода ацэнена ў 217 рублёў. Супрацоўнікамі аператыўна-крымінальнага вышуку Гарадоцкага РАУС устаноўлена, што злачынства здзейсніў непрацуючы 1957 года нараджэння.

Гарадоцкім аддзелам Следчага камітэта ўзбуджана крымінальная справа па ч. 1 арт. 205 КК.

Т. Гаражанка

http://uvd.vitebsk.gov.by

1 оценка 5.0

Последние новости

Комментарии посетителей

Имя: не обязательно
E-mail: не обязательно
Комментарий:
  • список комментариев пуст