haradok.info

Информационный портал

Социальные сети:

Новости Городка Происшествия

08.11.2017 08:28

2823 просмотра

3 комментария

На Віцебшчыне дзядуля разам з сябрам гвалтаваў трох сваіх унукаў і здымаў порна

На Віцебшчыне затрыманыя два таварышы, якія на працягу больш за двух гадоў займаліся згвалтаваннямі дзяцей, у тым ліку ўнукаў аднаго з іх.

Падрабязнасці жахлівай гісторыі на старонках міліцэйскай газеты «На варце» расказвае старэйшы аперупаўнаважаны па асабліва важных справах упраўлення па наркагандлі і процідзеянні гандлю людзьмі УУС Віцебскага аблвыканкама Дзяніс Шкурко.

Абодвум затрыманым больш за 50 гадоў.

Адзін з іх меў трох родных унукаў (малодшаму — 7 гадоў), якія штовыходныя прыязджалі да дзядулі ў госці. «Мужчыны ўступалі ў палавую сувязь з ахвярамі і адзін з адным на вачах у дзяцей, пры гэтым здымаючы порнаролікі», — расказаў міліцыянт. Бацькі дзяцей даведаліся пра гэта толькі больш праз два гады, і паведамілі праваахоўнікам.

«У пачатку 90-х гадоў мужчына купіў касеты з дзіцячай парнаграфіяй і на працягу 20 гадоў глядзеў відэа, выспяваў для таго, каб здзяйсняць гэта самому ў дачыненні да дзяцей», — паведамлялася пра гэту гісторыю раней.

Тым часам выявілася, што другі падазраваны яшчэ ў 1990-ыя гвалтаваў дзяцей суседзяў па інтэрнаце, а пасля і ўнучку сваёй сужыцельніцы.

Віну абодва таварышы прызналі часткова. «Адзін з іх дагэтуль цвёрда ўпэўнены, што іх дзеянні — толькі свавольства», — падсумоўвае Дзяніс Шкурко.

БЮ
https://nn.by

Последние новости

Комментарии посетителей

Имя: не обязательно
E-mail: не обязательно
Комментарий: