haradok.info

Информационный портал

Социальные сети:

Новости Городка Происшествия

09.11.2017 19:20

2221 просмотр

0 комментариев

Хлопец кінуў у твар дзяўчыне жменю манет, паказаў геніталіі і біў нагамі, бо яна з ім не размаўляла

Не самы звычайны выпадак здарыўся каля гродзенскай начной забаўляльнай установы. Аб тым, што здарылася, вядома са словаў дзяўчат-сведкаў, менавіта яны і выклікалі міліцыю, паведамляе прэс-служба УУС Гродзенскага аблвыканкама.

Абсалютна неадэкватныя паводзіны паказаў малады чалавек з абласнога цэнтра. У мінулым месяцы ён адпачываў у начным клубе па вуліцы Перамогі, каля паловы на пятую раніцы выйшаў разам з сябрам на вуліцу. Побач з установай знаходзіцца аўтобусны прыпынак, пад навесам якога сядзела дзяўчына на выгляд 22–26 гадоў. Хлопцы падышлі да незнаёмкі і спрабавалі завесці гутарку, аднак пасля таго, як гэта не атрымалася, адзін з іх кінуў у твар дзяўчыне жменю манет і адышоў. Праз некалькі секунд ён вярнуўся, але ўжо са спушчанымі штанамі, дэманструючы свае геніталіі. Дзяўчына зрабіла заўвагу хлопцу, на што той адказаў двума ўдарамі нагамі ў жывот грамадзянкі.

Гэтую сітуацыю ўбачыла кампанія іншых маладых людзей, якая праходзіла міма. Яны заступіліся за пацярпелую і супакоілі буяна, а пазней сышлі з месца інцыдэнту, гэта жа зрабіла і збітая дзяўчына.

Да моманту прыбыцця супрацоўнікаў міліцыі ўдалося выявіць толькі завадатая канфлікту. Для дачы аб’ектыўнай прававой ацэнкі таго, што здарылася, гродзенская міліцыя просіць адгукнуцца пацярпелую дзяўчыну і хлопцаў, што заступіліся за яе.

Тэлефанаваць па тэлефоне: 586-44-76 (МТС) ці 102.


https://nn.by

Последние новости

Комментарии посетителей

Имя: не обязательно
E-mail: не обязательно
Комментарий:
  • список комментариев пуст