haradok.info

Информационный портал

Социальные сети:

Новости Городка Происшествия

17.11.2017 19:50

3142 просмотра

2 комментария

Мужчына і жанчына разам скінуліся з 8-га паверха

Трагедыя здарылася 16 лістапада ў 20.46 у доме № 19 па вуліцы Гагарына ў Слуцку. 40-гадовы мужчына і 28-гадовая жанчына, якія жылі разам, выпалі з 8-га паверха кватэры.

Падалі яны адначасова, піша Інфа-Кур’ер.

Бацька загінулага мужчыны ў гутарцы з журналістам сказаў: «Я быў дома, калі ўсё здарылася. Яны знаходзіліся ў пакоі. Усё нармальна было, як звычайна. Яны займаліся сваімі справамі, раз выйшлі на пляцоўку пакурыць, іншы. А потым пачуў грукат. Думаў, выпусцілі нешта... Зашоў у іх пакой... А іх няма ...»

Паводле яго слоў, пара паводзіла сябе спакойна, ні канфлікту, ні сварак не было.

Дзяўчына, ляцеўшы, зачапіла спадарожнікавую талерку на сцяне пятага паверха — гэта і быў гук, які пачуў бацька загінуўшага.

Паводле папярэдняй інфармацыі міліцыі, мужчына і жанчына падалі адначасова. Чаму яны ўпалі з акна — высвятляецца.

Вядома, што ў мінулым годзе жанчына хацела выскачыць з акна кватэры, але тады яе спынілі знаёмыя. На запясцях загінулай ёсць шнары ад парэзаў.

Вокны кватэры выходзяць у двор дома.

Жанчына загінула на месцы. Мужчыну забрала «хуткая», але ён памёр у рэанімацыі.
https://nn.by

Последние новости

Комментарии посетителей

Имя: не обязательно
E-mail: не обязательно
Комментарий: