haradok.info

Информационный портал

Социальные сети:

Новости Городка Происшествия

07.12.2017 13:50

1691 просмотр

0 комментариев

Выратаванага ў Гарадоцкім раёне лебедзя перадалі ў віцебскі заапарк. Фота

Паводле інфармацыі прэс-службы Віцебскага абласнога ўпраўлення МНС 5 снежня ратавальнікі Гарадоцкага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях прынялі трывожнае паведамленне: на замёрзлай сажалцы ў вёсцы Селішча гіне лебедзь. Па словах мясцовых жыхароў, ён ужо тут мучыцца каля тыдня, умерз у лёд, і таму не можа паляцець.

Вызваліць высакародную птушку з ледзянога палону без рызыкі для сябе мясцовыя жыхары не могуць. Лёд, які ўтварыўся на вадаёме не дастаткова добры і ёсць рызыка праваліцца пад яго пры ратаванні птушкі.

Гарадоцкія выратавальнікі справіліся з праблемай за лічаныя хвіліны.

Перасоўваючыся па сажалцы ў спецыяльным касцюме і ламаючы лёд, Базылёў Павел, работнік Гарадоцкага РАНС, прыгнаў знясіленага лебедзя да берага, на якім яго ўжо чакала група ратавальнікаў, якая яго і злавіла.

Птушку перадалі ў віцебскі заапарк.

Т. Гаражанка

Паводле: http://mchs.gov.by

Последние новости

Комментарии посетителей

Имя: не обязательно
E-mail: не обязательно
Комментарий:
  • список комментариев пуст