haradok.info

Информационный портал

Социальные сети:

Новости Городка Происшествия

04.01.2018 12:55

1895 просмотров

0 комментариев

«Усё, пацаны, пагналі!» Падрабязнасці ўцёкаў трох малых з дзіцячага садка ў Светлагорску

У Светлагорску трое малых сышлі з дзіцячага сада і з’ехалі на дызелі ў іншы горад. Хапіліся дзяцей, калі па іх у сад прыйшлі бацькі, а тых не аказалася на месцы. Двум хлопчыкам 3 гады, аднаму — 4. Машыніст дызеля распавёў TUT.BY, як знайшлі дзяцей у вагоне.

У сацсетках актыўна абмяркоўваюць інцыдэнт і не могуць паверыць. Але вось з’яўляюцца і каментары бацькоў малых уцекачоў. Стрыманыя і нешматслоўныя.

«Дзіцяці ў сакавіку чатыры гады, ён ні разу не ездзіў на цягніку, на вакзале быў адзін раз толькі, ездзім заўсёды на машыне», — піша мужчына, які назваўся татам аднаго з малых.

Яўген Новік, машыніст таго самага дызель-цягніка, на якім ехалі дзеці, якія ўцяклі з дзіцячага садка, распавядае:

— На гадзінніку было 17.19. Мы ўжо адпраўляліся. І раптам вагоннік (гэта чалавек, які аглядае вагоны з перона) крыкнуў: «Там малалеткі». Паколькі мы ўжо крануліся, я адправіў памочніка прайсці агледзець састаў. Ён і выявіў у першым вагоне маленькіх дзяцей без суправаджэння дарослых, — распавядае Яўген.

Малыя сказалі, што едуць да бацькоў у іншы горад, бо тыя не забралі іх з дзіцячага сада. Машыніст звязаўся з дзяжурным па дэпо, растлумачыў сітуацыю. Было вырашана суправаджаць дзяцей да Жлобіна, дзе іх ужо чакалі супрацоўнікі міліцыі.

— Увесь гэты час, — кажа Яўген, — мой памочнік знаходзіўся ў вагоне і глядзеў за дзецьмі, каб яны нідзе не выйшлі. А выйсці яны спрабавалі. Быў сярод іх самы бойкі Фёдар. На станцыі Мормаль ён раптам падскочыў i крыкнуў: «Усё, пацаны пагналі!» Добра, што памочнік быў побач.

У 18.07 дызель прыбыў да перона жлобінскага вакзала, дзе малых ужо чакалі супрацоўнікі міліцыі.

У дзіцячым садзе, з якога сышлі дзеці, ад каментароў адмаўляюцца. Зараз у міліцыі па факце здарэння праводзіцца праверка, падчас якой трэба будзе высветліць, чаму дзеці самастойна змаглі сысці з дашкольнай установы.
https://nn.by

Последние новости

Комментарии посетителей

Имя: не обязательно
E-mail: не обязательно
Комментарий:
  • список комментариев пуст