haradok.info

Информационный портал

Социальные сети:

Новости Городка Происшествия

07.01.2018 09:48

1533 просмотра

0 комментариев

Даішнікі забралі ў хлопца мапед, а ён за гэта падпаліў службовыя машыны ў гаражы

У Мядзеле скончана расследаванне крымінальнай справы па падпале міліцэйскай машыны «Лада Прыёра» ў гаражы аддзялення міліцыі пасёлка Нарач. Следчыя перадалі справу пракурору Мядзельскага раёна для накіравання ў суд.

Пракурор Іван Малафей распавёў kraj.by, што ў здзяйсненні злачынства абвінавачваецца 22-гадовы жыхар курортнага пасёлка Нарач.

Злачынства было здзейснена ўначы 5 кастрычніка 2017 года. Каля 3.30 п’яны 22-гадовы жыхар пасёлка, у якога супрацоўнікі ДАІ напярэдадні забралі мапед «Дэльта», залез у службовы гараж аддзялення міліцыі, каменем збіўшы навясны замок у дзвярах.

У гаражы стаялі дзве міліцэйскія машыны «Лада Прыёра» і мапед абвінавачанага. Паводле папярэдняй версіі следства, хлопец зліў бензін з мапеда, абліў ім правае пярэдняе кола адной з машын і падпаліў яго.

Машына загарэлася. Агонь перакінуўся на другі аўтамабіль, а таксама на дах гаража.

У выніку пажару «Лада», якую падпаліў зламыснік, знішчана цалкам. Разам з ёй згарэлі сігнальная гукаўзмацняльная ўстаноўка, радыёстанцыя, аварыйны дарожны знак, аўтамабільная аптэчка і 17 літраў бензіну. Другі аўтамабіль пашкоджаны часткова. Агонь таксама зачапіў дах гаража.

Агульная шкода, прычыненая мядзельскай міліцыі, ацэньваецца ў 9 833 рублі 29 капеек, што з’яўляецца буйным памерам.

Абвінавачаны мае сярэднюю адукацыю, часова не працуе, не судзімы, не жанаты.

Крымінальная справа была заведзеная і расследавалася па другой частцы артыкула 218 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь «Наўмыснае знішчэнне або пашкоджанне маёмасці, здзейсненае агульнанебяспечным спосабам, што пацягнула прычыненне шкоды ў буйным памеры».

Злачынства караецца абмежаваннем волі да пяці гадоў або пазбаўленнем волі ад трох да дзесяці гадоў.
https://nn.by




Последние новости

Комментарии посетителей

Имя: не обязательно
E-mail: не обязательно
Комментарий:
  • список комментариев пуст