haradok.info

Информационный портал

Социальные сети:

Новости Городка Происшествия

08.01.2018 17:12

1638 просмотров

0 комментариев

У Гарадоцкім раёне супраць зяця ўзбуджана крымінальная справа за пагрозу забойствам цешчы

Паводле інфармацыі прэс-службы Віцебскага абласнога ўпраўлення МУС пагрозай забойства завяршылася высвятленне адносін паміж зяцем і цешчай, якія жывуць пад адным дахам у адной з вёсак Гарадоцкага раёна.

25-ці гадовы мужчына палічыў, што зможа пераканаць цешчу ў сваёй праваце толькі з дапамогай пнеўматыкі. Каб не быць галаслоўным зяць прадэманстраваў пісталет і прыгразіў скарыстацца ім у выпадку неабходнасці. Сваімі ваяўнічымі дзеяннямі п’яны мужчына сур’ёзна напалохаў цешчу.

У выніку гэтага цешча напісала заяву ў міліцыю. Міліцыянты з Гарадоцкага РАУС правялі праверку, па выніках якой Гарадоцкі раённы аддзел Следчага камітэта пачаў крымінальную справу па арт.186 КК Беларусі (пагроза забойствам, прычыненнем цяжкіх цялесных пашкоджанняў або знішчэннем маёмасці).

Гэтае правапарушэнне караецца штрафам, або выпраўленчымі працамі на тэрмін да аднаго году, або арыштам на тэрмін да аднаго году.

Л. Антонаў

Паводле: http://uvd.vitebsk.gov.by

Последние новости

Комментарии посетителей

Имя: не обязательно
E-mail: не обязательно
Комментарий:
  • список комментариев пуст