haradok.info

Информационный портал

Социальные сети:

Новости Городка Происшествия

24.01.2018 09:05

1533 просмотра

0 комментариев

Два жыхары Наваполацка катавалі трэцяга прасам і разбілі таз аб яго галаву

Пракурор накіраваў у суд крымінальную справу супраць двух жыхароў Наваполацка. Іх вінавацяць у наўмысным прычыненні цяжкага цялеснага пашкоджання, учыненага спосабам, якія носяць характар ​​пакутаў і катавання, групай асоб, паведамляе прэс-служба Следчага камітэта.

Здарэнне адбылося ў кастрычніку 2017 года. Кампанія з трох мужчын выпівала дома ў аднаго з іх. Адзін з гасцей палічыў прэтэнзіі гаспадара неабгрунтаванымі. Гэта не спадабалася двум другім субутэльнікам — 26-гадоваму і 30-гадоваму мужчынам.

Яны збілі трэцяга рукамі і нагамі з асаблівай жорсткасцю (сляды пабояў зафіксаваныя на гала і целе). Потым аб галаву пацярпелага разбілі палімерны таз. Мужчыны аблілі ахвяру распушчальнікам і прыпальвалі прасам розныя часткі цела.

У лякарні медыкі дыягнаставалі ў мужчыны пераломы 13 рэбраў, носа, тэрмічныя апёкі, сінякі ды іншыя цялесныя пашкоджанні.

да суда раней судзімы мужчына, які не прызнаў віну ў злачынстве, быў узяты пад варту. Другі знаходзіўся пад падпіскай аб нявыездзе і належных паводзінах. Следчыя правялі з яго удзелам праверку паказанняў на месцы, а таксама следчы эксперымент для высвятлення абставінаў злачынства.

Паведамляецца, што адзін абвінавачаны быў раней судзімы за карыслівыя злачынствы, стаяў на ўліку ў лекара-нарколага. Другі мужчына неаднаразова прыцягваўся да адміністрацыйнай адказнасці, цяпер стаіць на ўліку ў лекара-нарколага ў гарадскім псіханеўралагічным дыспансеры.

http://euroradio.by

Последние новости

Комментарии посетителей

Имя: не обязательно
E-mail: не обязательно
Комментарий:
  • список комментариев пуст