haradok.info

Информационный портал

Социальные сети:

Новости Городка Происшествия

30.01.2018 13:53

2086 просмотров

0 комментариев

На АЗС у Віцебску адбылася жорсткая бойка ВІДЭА

Некалькі маладых людзей пабіліся на адной з аўтазаправак у Віцебску, паведамляе ABW.

Спачатку кампанія сядзіць за столікам, ужывае піва, да іх падыходзяць маладыя людзі ў куртках, адбываецца нейкая напружаная размова, затым адзін з хлопцаў атрымлівае жорсткі ўдар у твар і падае на падлогу. Над ім схіляецца дзяўчына.

Далей бойка перамяшчаецца ў гандлёвую залу, дзе адзін з хлопцаў ад удару падае на стэлажы з таварам, а затым на падлогу і доўга не варушыцца. У кадр трапляюць і іншыя ўдзельнікі бойкі.


Сама бойка, як высвятляецца, адбылася ў калядную ноч, 7 студзеня, паведамляе прадстаўнік УУС Віцебскага аблвыканкама Вольга Шкуратава.

Пазней высветлілася, што ўсе ўдзельнікі канфлікту былі паміж сабой знаёмыя і пісаць заяву ў міліцыю не збіраліся. Тым не менш за дзеянні, якія парушаюць грамадзкі парадак і спакой грамадзян, яны былі прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці за хуліганства.

ABW
https://nn.by

1 оценка 5.0

Последние новости

Комментарии посетителей

Имя: не обязательно
E-mail: не обязательно
Комментарий:
  • список комментариев пуст