haradok.info

Информационный портал

Социальные сети:

Новости Городка Происшествия

01.02.2018 13:42

1880 просмотров

0 комментариев

Дзевяцігадовы хлопчык застаўся без нагі пасля выпадку на ферме, дзе быў з бацькамі.

Выпадак адбыўся вечарам 6 снежня на малочна-таварнай ферме ў Зэльвенскім раёне, паведамляе sk.gov.by. прынята рашэнне аб завядзенні крымінальнай справы ў дачыненні да 52-гадовай загадчыцы малочна-таварнай фермы па факце службовай нядбайнасці.

Хлопчык 2008 года нараджэння прыйшоў на працу разам з бацькам. У нейкі час застаўся ў памяшканні адзін, спатыкнуўся і паваліўся. У выніку нага трапіла ў стужку транспарцёра гноевыдалення і была заціснута паваротнай зорачкай.

Хлопчыка аператыўна даставілі спачатку ў раённую, а затым абласную бальніцу. Аднак у яго развіліся ўскладненні, узнікла пагроза жыццю, у выніку ўзнікла неабходнасць ампутацыі нагі, паведамляе прэс-служба СК.

Зэльвенскім раённым аддзелам СК прынята рашэнне аб завядзенні крымінальнай справы ў дачыненні да 52-гадовай загадчыцы малочна-таварнай фермы па факце службовай нядбайнасці, якая прывяла да цяжкіх наступстваў (арт.428), што выявілася ў допуску старонніх у памяшканне фермы, а таксама не прыняцці захадаў па абсталяванні транспарцёра ахоўным кажухом.


https://nn.by

Последние новости

Комментарии посетителей

Имя: не обязательно
E-mail: не обязательно
Комментарий:
  • список комментариев пуст