haradok.info

Информационный портал

Социальные сети:

Новости Городка Происшествия

09.02.2018 05:50

2012 просмотров

0 комментариев

Міліцыянту, які п’яным збіў падлеткаў, выставілі абвінавачванне

Следчы камітэт выставіў абвінавачанне міліцыянту, які п’яным сеў за руль і збіў двух падлеткаў на тратуары ў Глуску. Пра гэта піша партал tut.by са словаў афіцыйнай прадстаўніцы СК Юліі Ганчаровай.

Па тэме:

Маці не хочуць турмы для ўчастковага з Глуска, які п’яным збіў іх дзяцей

Ганчарова паведаміла, што пасля ДТЗ кіроўца прайшоў медагляд, які выявіў у яго крыві 1,5 праміле алкаголю. Падазраванаму выставілі абвінавачанне ў парушэнні ПДР асобай, якая знаходзілася ў стане алкагольнага ап'янення, што пацягнула па неасцярожнасці прычыненне цяжкіх цялесных пашкоджанняў.

Фота з месца здарэння

Што вядома пра 22-гадовага міліцыянта, які збіў двух падлеткаў у Глуску

Афіцыйна МУС дагэтуль ніяк не адрэагавала на інфармацыю, што абвінавачаны на момант злачынства быў супрацоўнікам органаў унутраных спраў.

Як распавядала Еўрарадыё, у ноч на 4 лютага 22-гадовы міліцыянт на "Аўдзі" ў нецвярозым стане не справіўся з кіраваннем — выехаў на паласу сустрэчнага руху, а потым на тратуар. Пра гэтым ён збіў двух 17-гадовых падлеткаў. Хлопцаў шпіталізавалі з траўмамі рознай ступені цяжкасці.

Фота прэвью -- ілюстратыўнае.

http://euroradio.by

1 оценка 5.0

Последние новости

Комментарии посетителей

Имя: не обязательно
E-mail: не обязательно
Комментарий:
  • список комментариев пуст