haradok.info

Информационный портал

Социальные сети:

Новости Городка Происшествия

20.02.2018 18:33

2252 просмотра

2 комментария

Малады чалавек на Ражство ў стане наркатычнага ап’янення шукаў паратунка ў Гарадоцкім РАУС

Рэдкі выпадак з наркатычным ап’яненнем зафіксавалі супрацоўнікі Гарадоцкага РАУС у 6 гадзін раніцы 7 студзеня на праваслаўнае Ражство ў адміністрацыйным будынку РАУС. Менавіта сюды звярнуўся 30-гадовы гарадкчанін за паратункам ад пераследу невядомых асобаў пасля начнога наведвання піцейнай кропкі райцэнтра.

Старшы аперупаўнамочаны групы па наркакантролю і спрацьдзеянню гандлю людзьмі Гарадоцкага РАУС Пётр Чыбісаў распавёў карэспандэнту «Гарадоцкага весніка» абставіны адміністрацыйнай справы ў адносінах трыццацігадовага гарадакчаніна, які ратаваўся ад пераследу ў Гарадоцкім РАУС і неадэкватна сябе паводзіў. На неадэкватныя паводзіны маладога чалавека звярнулі ўвагу міліцыянты, якія падумалі, што неадэкватны малады чалавек знаходзіцца не толькі ў стане алкагольнага апьянення, але і наркатычнага. Гэта ў рэшце-рэшт і падцвердзілі біялагічныя ўзоры пасля правядзення лабараторных даследаванняў у Гарадоцкай райбальніцы, якія выявілі наяўнасць псіхатропнага рэчыва.

На першым пасяджэнні Гарадоцкага суда 2 лютага малады чалавек папрасіў адтэрміноўку, каб даказаць сваю невінаватасць перад законам. Але на другім пасяджэнні парушальнік закона поўнасцю прызнаў сваю віну і выказаў шкадаванне, што зрабіў дрэнны учынак.

Мужчына прызнаны вінаватым па ч.4 арт. 17.3 Кодэкса аб адміністрацыйных парушэннях Рэспублікі Беларусь і пакараны штрафам у мінімальным памеры.

Т. Гаражанка

Последние новости