haradok.info

Информационный портал

Социальные сети:

Новости Городка Происшествия

28.02.2018 06:13

1213 просмотров

0 комментариев

Падпальшчыкі з Шуміліншчыны: жанчына ў Мазурыне падпаліла дом, а мужчына з Баёўкі пагражаў спаліць жонку, якую абліў саляркай

У дзяжурную часць Шумілінскага РАУС паведамілі пра пажар у Мазурыне. Спецыялістамі крымінальнага вышуку было ўстаноўлена, што ў гэты дзень гаспадар дома разам са сваёй знаёмай з гэтай жа вёскі разам пілі спіртныя напіткі.

Калі гаспадар заснуў, жанчына ў адзіночку дапіла спіртное. За гэта мужчына вельмі раззлаваўся, пачаў крычаць. Жанчына пакрыўдзілася, вырашыла адпомсціць і ў п’яным угары падпаліла дом.

Калі ўсвядоміла, што зрабіла, пачала выцягваць соннага гаспадара з хаты. Але зрабіць гэта самастойна не змагла, таму паспяшалася патэлефанаваць у райаддзел па надзвычайных сітуацыях. Мужчына ад паху дыму прачнуўся сам яшчэ да прыезду пажарных, пачаў ратаваць сваю маёмасць. Работнікі РАНС утаймавалі агонь.

У доме часткова пашкоджана маёмасць, знішчаны дах і столь. Жанчына, якая падпаліла хату, знаходзіцца ў ізалятары часовага ўтрымання. Ёй пагражае абмежаванне волі да 5 гадоў або пазбаўленне волі ад 3 да 10 гадоў.

Супраць жыхара вёскі Баёўка ўзбуджана крымінальная справа за пагрозу забойства сужыцелькі. У час сваркі мужчына схапіў каністру з гаручай вадкасцю (гэта былі бензін ці салярка) і абліў ёй жанчыну. Пры гэтым пагражаў яшчэ і падпаліць.

Але пагрозы далей слоў не пайшлі. Тым не менш мужчына затрыманы, максімальнае пакаранне, што яму пагражае, — абмежаванне волі да двух гадоў ці пазбаўленне волі на той жа тэрмін.

http://shumilina.by

Последние новости