haradok.info

Информационный портал

Социальные сети:

Новости Городка Происшествия

02.04.2018 21:08

1101 просмотр

0 комментариев

«Сучасныя» крымінальнікі: у Гарадоцкім раёне з хаты скралі не толькі прадукты ежы, але і дзве флэш-карты

Спецыялісты Гарадоцкага РАУС распавялі карэспандэнту «Гарадоцкага весніка» аб крыху незвычайным крадзяжы ў адной з вёсак Гарадоцкага раёна.

Паводле інфаомацыі раёнкі крымінальную адказнасць за крадзёж прадуктаў харчавання і дзвюх флэш-карт панясуць два беспрацоўныя жыхары нашага раёна. Гісторыя з крадзяжом адбылася ў сярэдзінге сакавіка, калі пенсіянерка заўважала аб знікненні з лядоўні прадуктаў харчавання і паведаміла пра гэта ў Гарадоцкі РАУС. Па назіранню жанчыны крадзёж адбыўся 14 сакавіка ў часовы прамежак з 10.00 да 13.30.

Спецыяльная аператыўная група, якую ўзначаліў начальнік Гарадоцкага РАУС Андрэй Патапенка, аператыўна выявіла, што крадзёж ажыццявілі два мужчыны, адзін з якіх ужо меў крыміналльнае пакаранне. Пад час следчых дзеяў было выяўлена, што крымінальнікі вырвалі дзвярны прабой, скралі прадукты з лядоўні, а таксама знеслі дзве флэш-карты.

Гэтымі дзеямі пенсіянерцы была нанесена матэрыяльная шкода ў памеры 50 рублёў. У адносінах да злачынцаў узбуджана крымінальная справа па ч.2 арт. 205 Крымінальнага кодэкску Беларусі — крадзёж, здзейснены паўторна з пранікненнем у жытло.

Т. Гаражанка

Последние новости

Комментарии посетителей

Имя: не обязательно
E-mail: не обязательно
Комментарий:
  • список комментариев пуст