haradok.info

Информационный портал

Социальные сети:

Новости Городка Происшествия

11.04.2018 17:11

1495 просмотров

6 комментариев

На гэтым тыдні Гаражанка дасягнула свайго найвялікшага разліва

10 красавіка Гаражанка ў межах Гарадка дасягнула найвялікшага разліву , спыніўшы рух праз пешаходны мост да СШ № 2 г. Гарадка, рух па вул. Зялёнай і на бас-востраў ля лыжаролернай трасы.

З пасхальнай нядзелі пад’ём вады ў рацэ Гаражанцы імкліва дасягнуў свайго максімума. Першымі гэта адчулі вучні і настаўнкі СШ№ 2, якія праз пешаходны мост зараз не могуць прайсці з цэнтра ў навучальную установу і вымушаны ўжо каторы дзень рухацца праз галоўны мост райцэнтра.

Гаражанка шырока разлілася і каля вул. Галіцкага каля старага маста, дзе маецца з’езд на вул. Зялёную. Гэта вуліца зараз таксама адрэзана ад цэнтра.

Воды Гаражанкі нясуць свае патокі і на возера Лугавое, якое хутка вызвалілася ад лёду. Падняцце ўзроўня вады ў азёрах Лугавым і Арэхавым прывяло да спынення сувязі з бас-востравам, які з лыжаролернай трасай злучаецца пешаходным мастом. Але вялікая вада не пужае сямейку лебядзяў, што займаецца сваімі справамі.

Сёлятні ўзровень вады не найвялікшы за апошнія гады, калі Гаражанка падтаплівала дамы і па вул. Зарэчанскай і па вул. Галіцкага. І хутка наша рэчка верне воды ў свае берагі, бо моцных дажджоў не прагназуецца.

Л. Антонаў

1 оценка 5.0

Последние новости

Комментарии посетителей

Имя: не обязательно
E-mail: не обязательно
Комментарий:
  • #2061 11.04.2018 19:34 @ [ нет имени ]

    Вода-это и жизнь,и смерть,радость и горе..

  • #2062 11.04.2018 21:45 @ [ нет имени ]

    А когда то она была все время такой полноводной.

    1. #2063 11.04.2018 22:39 @ [ нет имени ]

      А если на высокие и отвесные берега посмотреть вообще капец, корабли плавать могли. И куда-то резко пропала вода,что так обмельчала.

  • #2064 12.04.2018 13:35 @ [ нет имени ]

    были плотины -- была и вода. А теперь ничто не держит ее -- вот и по колено летом стоит. Нет разума -- нет и воды...

  • #2067 12.04.2018 19:37 @ [ нет имени ]

    Это высокий уровень?

    Вспомните апрель 2009 года, когда вода на ночь поднялась

    больше чем на метр

    Не знаю как тут видео вставить, но

    посмотрите архив на STV.BY за 14.04.2009

  • #2068 12.04.2018 20:40 @ [ нет имени ]

    Сёлятні ўзровень вады не найвялікшы за апошнія гады, калі Гаражанка падтаплівала дамы і па вул. Зарэчанскай і па вул. Галіцкага. можно и через Гугал Транслейтер перевести