haradok.info

Информационный портал

Социальные сети:

Новости Городка Происшествия

17.04.2018 07:31

737 просмотров

1 комментарий

За Hyundai ганяліся больш за дзесяць экіпажаў ДАІ, пакуль той не вылецеў у кювет ЭПІЧНАЕ ВІДЭА

У сацсетках з’явілася відэа эпічнай пагоні ў Гомелі. У ёй, па падліках відавочцаў, удзельнічала не менш за 12 экіпажаў ДАІ. Магчыма, іх было нават больш. Спыніць кіроўцу змаглі толькі за горадам, калі той вылецеў у кювет.

Здарэнне адбылося 14 красавіка. Машыны ДАІ пачалі пераследваць чорны Hyundai Solaris на праспекце Кастрычніка. Затым машына апынулася ўжо на Рэчыцкім праспекце. Але аўтамабіль віртуозна аб’язжаў машыны з мігалкамі, пераязджаў цераз бардзюры і газоны.

Усё скончылася толькі на загараднай трасе пад Бабовічамі, піша TUT.BY. Вадзіцель не справіўся з кіраваннем і вылецеў у кювет.


Фота: gomel_detka

«Яны там удвух былі. Адзін п’яны быў настолькі, што ледзь на нагах стаяў», — расказалі відавочцы.
https://nn.by

Последние новости

Комментарии посетителей

Имя: не обязательно
E-mail: не обязательно
Комментарий: