haradok.info

Информационный портал

Социальные сети:

Новости Городка Происшествия

04.05.2018 18:01

833 просмотра

0 комментариев

П’яная студэнтка пазногцямі пашкодзіла сем аўтамабіляў

У Мінску па вуліцы Чурлёніса п’яная студэнтка пазногцямі пашкодзіла сем прыпаркаваных аўтамабіляў, інфармуе прэс-служба сталічнай міліцыі.

У міліцыю Маскоўскага РУУС Мінска паскардзіліся жыхары, што па вуліцы Чурлёніса пашкоджана фарбу на сямі аўто, прыпаркаваных у двары. Правапарушальніка хутка знайшлі.

Аператыўнікам дзяўчына патлумачыла, што ў той вечар вярталася дахаты ў стане алкагольнага ап’янення і праводзіла па легкавіках пазногцямі, пры гэтым бачыла, што пакідае пашкоджанні.

Вядома, што дзяўчына 1999 года нараджэння. Яна — студэнтка 2-га курса аднаго з мінскіх ВНУ. Раней яе да крымінальнай адказнасці не прыцягвалі. Дзеянням дзяўчыны дадуць прававую ацэнку пасля праведзенай праверкі.

http://euroradio.by

Последние новости

Комментарии посетителей

Имя: не обязательно
E-mail: не обязательно
Комментарий:
  • список комментариев пуст