haradok.info

Информационный портал

Социальные сети:

Новости Городка Происшествия

23.05.2018 17:29

686 просмотров

1 комментарий

Віцебскі міліцыянт падчас спаткання з дзяўчынай выратаваў самагубцу

19 мая лейтэнант Артур Гайко, супрацоўнік крымінальнага вышуку, шпацыраваў са сваёй дзяўчынай па набярэжнай ракі Віцьба. Раптам мужчына пачуў крыкі.

Артур Гайко

На беразе ракі ён заўважыў купку мінакоў, а ў вадзе — мужчыну, які тануў. Гайко кінуўся ў ваду і змог выцягнуць мужчыну на бераг, паведамляе віцебская міліцыя.

Як стала вядома пазней, 65-гадовы віцебчук трохі выпіў і пайшоў тапіцца. Нагодай сталі праблемы ў сям’і.

УШ
https://nn.by

Последние новости